Кіраўнік выдавецкай кампаніі McGraw-Hill Тэры МакГроу (Terry McGraw) у тэлевізійным інтэрв'ю, фактычна, пацвердзіў хуткі выпуск планшэтнага кампутара Apple.

Анонс прылады чакаецца ўжо сёння, а чутак, рознага роду ўскоснай і неафіцыйнай інфармацыі аб ім становіцца толькі больш. Па словах МакГроу, анонс планшэтніка Apple, сапраўды, адбудзецца 27 студзеня, гэта прылада на аснове аперацыйнай сістэмы iPhone. Кіраўнік McGraw-Hill лічыць гэты прадукт уражлівым.

Паколькі McGraw-Hill - гэта выдавецкая кампанія, гаворка ішла менавіта аб электронных кнігах для планшэтнага кампутара Apple. МакГроу адзначыў, што 95% матэрыялаў выдавецтва маецца ў электронным фармаце і, адпаведна, можа быць даступна для планшэтніка Apple. Такім чынам, ён можа вельмі спатрэбіцца для задач навучання і на прафесійным ніве. Па ўсёй бачнасці, такі кантэнт з'явіцца ў iTunes. Праўда, ніякіх тэхнічных падрабязнасцяў аб навінцы Apple Тэры МакГроу не раскрыў, але яны, мабыць, стануць вядомыя ўжо ў самы бліжэйшы час пасля сённяшняга анонсу.